1

Стихи / Лучшие стихи

Усё, як я хачу
Я хачу адчуваць Твой пах,
Я хачу бачыць шчырыя вочы,
Я хачу, нібы шэры птах,
Прылятаць да цябе ўночы.

Я хачу падарыць сябе,
Разламаўшы на колькі частак;
Тая, большая што, – Табе:
Не патрэбны адной мне – вось як!

Я хачу жыць Тваім жыццём,
Падзяліўшы на двох паветра.
Я хачу быць Тваім быццём
І не гнуцца ніколі ад ветру.

Я хачу абгарнуць святлом,
Надзяліць Твае думкі шчасцем,
Душу шчырым аб’яць цяплом
І схаваць ад сляпых нянасцяў.

Я хачу быць Тваім грахом,
Я хачу быць Тваім збаўленнем.
Хай, астатняе ўсё – агнём,
За жыццё мы заплоцім сумленнем.

У вышыні зараз – ты ды я...
А навошта нам нехта іншы?
Ты Спакой, Дабрыня мая,
А ўлюбёнасць, напэўна, лішне...

Ўсё, як я хачу…