1

Стихи / Лучшие стихи

Родная краіна
О, родная мая краіна!
За што люблю цябе, скажы.
Ці за двары са згнілым стогадовым тынам,
Ці за апошні жураўліны крык?

Чаму так мала засталося скарбаў?
Чаму ўсе войны брала на сябе?
Чаму чароды ірадаў і варвараў
Свой шлях крывавы слалі праз цябе?

Любіла. Песціла. А потым пахавала
Сваіх дзяцей, мужчын, жанчын…
О, Беларусь! Давала й забірала,
Была з усім і заставалася ні з чым.

Уставала з пеплу, раны задувала,
З надзеяй крочыла ў адну нагу.
Праходзілі стагоддзі – ажывала,
А потым гаварыла: “Не магу!”

І зноў ты замядляла свае крокі,
І зноў скрыжоўвалі цябе ваенныя шляхі,
Але твае салдаты білі ўсе астрогі,
Насустрач новай будучыні йшлі.

Цяпер мая краіна не апусціць рукі,
Прайшла ўжо вайна і шэры дым.
На забудоўлях ўсё мацнеюць тэмпы-рухі…
Чаму ж тады мне сніцца стогадовы тын?